ОО РIМЦ “FORTIS” прадстаўляе канцэптуальную музычна-літаратурную імпрэзу “АВАНСЦЭНА”. 

У праграме:
- кампазыцыя “Ноч з днём пасярэдзіне” – сумесная праца групы інтуітыўнае імправізацыі “Князь Мышкін” і паэтаў Віктара Жыбуля й Веры Бурлак паводле малавядомай беларускай паэзіі 20-30-ых гг. мінулага стагодзьдзя;
- цыкаль кампазытара Канстаньціна Яськова «Ludus Mobilis» у выкананьні Belarus Modern Ensemble.

Дзея пачнецца 14 красавіка а 19-ай гадзіне ў канфэрэнц-залі Палаца мастацтваў (Менск, вул. Казлова-3). 
Даведкі й замова квіткоў: 8(029)688-72-45, 8(029)555-95-91, 8(029)199-07-55.